Гендарная роўнасць: што гэта і чаму гэта важна?Вы часта чуеце, што «Кропка» — гэта прастора, вольная…

Гендарная роўнасць: што гэта і чаму гэта важна?

Вы часта чуеце, што «Кропка» — гэта прастора, вольная ад дыскрымінацыі. Адным з прынцыпаў недыскрымінацыі з’яўляецца гендарная роўнасць.

Гендарная роўнасць – гэта ідэальная сітуацыя, пры якой усе людзі, незалежна ад іх пола і гендарнай ідэнтычнасці, валодаюць роўнай сацыяльнай значнасцю і аднолькавым доступам да рэсурсаў, а таксама маюць роўныя правы і магчымасці ва ўсіх сферах жыцця.

Нажаль, сёння ніводная краіна свету не мае роўных магчымасцяў для людзей розных палоў і гендараў.
Напрыклад, у Беларусі існуе спіс забароненых прафесій для жанчын. Гэты спіс абмяжоўвае права жанчын на свабодны выбар прафесій і магчымасцяў для самарэалізацыі.

Ва ўсіх краінах існуе разрыў у заробку. Звычайна жанчыны зарабляюць менш, чым мужчыны, выконваючы адны і тыя ж абавязкі і маючы аднолькавы досвед і навыкі.

Таксама гендарная дыскрымінацыя можа стаць прычынай гвалту ў адносінах да жанчын, у тым ліку хатняга, сэксуалізаванага, эканамічнага, псіхалагічнага гвалту і іншых формаў парушэння правоў чалавека.

У 2015 г. 193 дзяржавы-удзельніцы ААН (у т. л. і Беларусь) падтрымалі 17 мэтаў устойлівага развіцця. У топ-5 гэтых мэтаў увайшло дасягненне гендарнай роўнасці. Гэта значыць, што праблема ёсць і яна бачна на сусветным узроўні.

Калі людзі розных палоў і гендараў маюць роўныя магчымасці, мы атрымліваем больш крэатыўных ідэй для рашэння праблем.
Гендарная роўнасць дапамагае змагацца з гвалтам, ствараючы грамадства, дзе кожн_ая можа адчуваць сябе бяспечна.
Гендарная роўнасць гарантуе, што кожн_ая мае роўныя шансы і правы, незалежна ад полу і гендара.
Калі ва ўсіх аднолькавыя магчымасці ў эканоміцы, гэта спрыяе інавацыям і росту. Эканоміка развіваецца, калі ўсе могуць уносіць свой уклад.

Мы лічым, што кожны чалавек заслугоўвае жыццё без любога віда гвалту і дыскрымінацыі.

#карысна_ведаць