30 сакавіка 1992 г. у Беларусь даставілі першую партыю грашовых адзінак, якія пазней назавуць «зайчыкамі»*. Афіцыйна беларускі рубель з’явіцца 25 траўня 1992 г. Да таго цэлы год будуць выкарыстоўваць уласныя папяровыя купоны для наяўных разлікаў. «Зайчыкі» ж будуць у абароце да 1994 г.
*Ідэю аформіць беларускія рублі выявамі жывёлінаў запазычылі ў галандцаў: на іх гульдэне адлюстраваныя птушкі і сланечнік.