Прэзентацыя кнігі «Калі я выйду на волю» Ганны Комар з удзелам аўтаркі.
Пад час сустрэчы Ганна распавядзе пра працэс стварэння кнігі ад ідэі да рэалізацыі, пачытае ўрыўкі з яе і адкажа на пытанні. Пасля прэзентацыі можна будзе набыць кнігу. Усе атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных людзей з Беларусі.