14 траўня 1956 г. у Сібіры нарадзіўся Уладзімір Мацкевіч*, філосаф і метадолаг, грамадска-палітычны дзеяч, стваральнік Лятучага ўніверсітэту. Аўтар публіцыстычных артыкулаў і навуковых прац у пытаннях палітыкі, культуры і адукацыі. Лічыць важным «Думаць Беларусь» і адштурхоўвацца ў справах ад гэтага. *Затрыманы ўладамі ў 2021 г., пакараны 5 гадамі зняволення. Праваабаронцы прызналі яго палітычным вязнем.