Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Фонд «Краіна для Жыцця» пасля правядзення марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно» атрымаў агулам 60 …

*

Фонд «Краіна для Жыцця» пасля правядзення марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно» атрымаў агулам 60 тысячаў еўраў. Яны былі пераведзеныя двума траншамі.

Грошы з першага траншу ў памеры 18 тысячаў еўраў цалкам пайшлі на выплаты сем’ям палітычных зняволеных і збор перадач для палітвязняў.

Другі транш у памеры 42 тысячы еўраў быў скіраваны на дапамогу сем’ям палітвязняў (27 тысячаў еўраў) і на кампенсацыю медычных выдаткаў палітвязняў (15 тысячаў еўраў).

Апошняя сума вычарпаная не да канца. На рахунку засталіся 10 175 еўраў.

Назіральная рада марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно» правяла аўдыт выкарыстання выдаткаваных сродкаў і прыйшла да высновы, што яны былі выкарыстаныя па прызначэнні.

Фонд «Краіна для Жыцця» звярнуўся да Назіральнай рады з просьбай прыняць рашэнне што рабіць з астаткам грошай, і прапанаваў пакінуць нявыкарыстаныя сродкі на рахунку нашай арганізацыі з мэтай далейшага выкарыстання па прызначэнні.

Мы паведамім аб рашэнні Назіральнай рады, як толькі яно будзе прынятае.