20 траўня 1980 г. адкрылі рынак* у колішнім Камароўскім прадмесці. Тую частку прадмесця, дзе з’явілася гандлёвая прастора, менчукі раней называлі Новай Камароўкай. Паводле гэтага мікратапоніма цяпер называюць і рынак, які нават мае свой акаўнт у Instagram.
*Праект яго павільёну стварыў беларускі архітэктар Вальмен Аладаў.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары
«Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch