На Палессі з удзелам нунцыя Ёзіча і біскупаў Беларусі адбыліся ўрачыстасці ў гонар святога Андрэя Баболі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

На Палессі з удзелам нунцыя Ёзіча і каталіцкіх біскупаў Беларусі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі

18 мая ў санктуарыі святога Андрэя Баболі ў Іванаве (Янаве Палескім) адбыліся традыцыйныя ўрачыстасці, прысвечаныя ўшанаванню нябеснага заступніка Пінскай дыяцэзіі.