СБУ заявіла пра затрыманне ў Кіеве агента, які працаваў на Дзяржпагранкамітэт Беларусі“На замову пам…

СБУ заявіла пра затрыманне ў Кіеве агента, які працаваў на Дзяржпагранкамітэт Беларусі

“На замову памежнага камітэта Беларусі ён шпіёніў за лакацыямі Сіл абароны, а па ўказках з РФ карэктаваў атакі рашыстаў на энергааб’екты сталічнага рэгіёну“, — заявіў афіцыйны прадстаўнік Службы бяспекі Украіны.


Паводле слоў спікера СБУ, на аснове інфармацыі ад агента, якім аказаўся мясцовы рознарабочы прарасійскіх поглядаў, “акупанты спадзяваліся вывесці з ладу ключавыя энергагенеруючыя прадпрыемствы, якія ацяпляюць большую частку жылога фонду і сацыяльнай інфраструктуры Кіева“.

Грамадзяніну абвешчана падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе, здзейсненай ва ўмовах ваеннага становішча. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці. Затрыманы знаходзіцца пад вартай.

Падрабязнасці| Без VPN
СБУ