Шасцярых маладзёнаў асудзілі на тэрміны ад 10 да 13 гадоў — падрабязнасці «справы Чорных салаўёў»Ств…
29.12.2025Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Шасцярых маладзёнаў асудзілі на тэрміны ад 10 да 13 гадоў — падрабязнасці «справы Чорных салаўёў»
Стваральніцай суполкі ўлады называлі 16-гадовую грамадзянку Украіны Марыю Місюк. Таксама сярод затрыманых Трафім Барысаў, Сяргей Жыгалёў, Дзмітрый Захарошка, Анастасія Кліменка і Аляксандра Пуліновіч. Усіх падлеткаў абвінавачвалі ў «акце тэрарызму». Таксама ў прапагандысцкім фільме паказалі 18-гадовага Даніілу Гарасіма.
Праваабаронцам стала вядомыя падрабязнасці пра адну з затрыманых – Аляксандру Пуліновіч. На момант затрымання 16-гадовая дзяўчына вучылася ў апошнім класе адной з мінскіх школаў. У СІЗА дзяўчыну на некалькі дзён саджалі ў карцар. У няволі яна працягвала навучанне і здавала цэнтралізаванае тэставанне.
Пуліновіч прызначылі 10 гадоў і 3 месяцы, Місюк — 13 гадоў, Барысаву, Жыгалёву — па 12 гадоў зняволення, Захарошку — 10,5 гадоў. Гарасіму прызначылі 10 гадоў калоніі, а таксама штраф памерам 600 базавых велічыняў.
Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/119368