За 2025 год сама меней 1.254 чалавекі асуджана па палітычных крымінальных справах — праваабаронцы
Сярод іх 899 мужчын і 355 жанчын. У іх ліку 45 асуджаных пенсійнага веку. У парадку спецыяльнай вытворчасці асудзілі 30 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар “Вясна”.
Адзначаецца, што самы распаўсюджаны від пакарання паводле палітычна матываваных крымінальных артыкулаў — абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ). Такое пакаранне прызначанае 555 асобам. Да абмежавання волі з накіраваннем ў ПУАТ прыгаворана 42 чалавекі, да пазбаўлення волі — 306.
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што масавыя рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца з 2020 года.