«Транснефть» адхіліла прапанову Беларусі павысіць тарыфы на транзыт нафтыРасейскі манапаліст заявіў,…

«Транснефть» адхіліла прапанову Беларусі павысіць тарыфы на транзыт нафты

Расейскі манапаліст заявіў, што беларускі бок не прадставіў абгрунтаваньня павышэньня тарыфу на 84% з 1 ліпеня. Іх памер павінен вызначацца ў адпаведнасьці з усталяванай мэтодыкай, гаворыцца ў лісьце расейскай кампаніі ў адрас «Гомельтранснафта Дружба».

Беларусь з 1 лютага павялічыла тарыфы на паслугі па транзыце нафты праз сваю тэрыторыю на 9%. Пасьля гэтага «Транснефть» папрасіла беларускую кампанію накіраваць фінансавую справаздачу за I квартал бягучага году, фактычныя аб’ёмы транзыту і пляны на 2023 год, аднак не атрымала гэтых зьвестак.

У расейскай кампаніі лічаць, што даходаў беларускага боку ад транзыту нафты па паўднёвай галіне «Дружбы» павінна хапаць для дзейнасьці бяз стратаў.