Карлсруэ як крэатыўны горад медыямастацтва ЮНЕСКА анансаваў свой #конкурс_праектаў – у тым ліку і д…
11.06.2024Без катэгорыі
Карлсруэ як крэатыўны горад медыямастацтва ЮНЕСКА анансаваў свой #конкурс_праектаў – у тым ліку і для замежных творцаў!
Сёлета горад Карлсруэ, #Германія, інвестуе 100 тысяч еўра ў прасоўванне #media_art. Гэтыя сродкі будуць выкарыстаныя для падтрымкі амбітных праектаў, прызначаных для адкрытых прастор. Адабраныя праекты будуць прадстаўлены летам 2025 у рамках выставы «Медыямастацтва тут».
Гэтая ініцыятыва накіравана на крэатарак і крэатараў, якія займаюцца актуальнымі сацыяльнымі і культурнымі праблемамі і выкарыстоўваюць патэнцыял медыямастацтва.