Карлсруэ як крэатыўны горад медыямастацтва ЮНЕСКА анансаваў свой #конкурс_праектаў – у тым ліку і д…

Карлсруэ як крэатыўны горад медыямастацтва ЮНЕСКА анансаваў свой #конкурс_праектаў – у тым ліку і для замежных творцаў!

Сёлета горад Карлсруэ, #Германія, інвестуе 100 тысяч еўра ў прасоўванне #media_art. Гэтыя сродкі будуць выкарыстаныя для падтрымкі амбітных праектаў, прызначаных для адкрытых прастор. Адабраныя праекты будуць прадстаўлены летам 2025 у рамках выставы «Медыямастацтва тут».

Гэтая ініцыятыва накіравана на крэатарак і крэатараў, якія займаюцца актуальнымі сацыяльнымі і культурнымі праблемамі і выкарыстоўваюць патэнцыял медыямастацтва.

Запрашаюцца #мастакі, #культдзеячы з усяго свету.

Памер гранта – да 40 000 EUR.

Ддл: 20 верасня. Вынікі — у канцы кастрычніка 2024.
Пачытаць больш пра ўмовы.
Падаць заяўку.

#грант #мастацтва #арт #творцы