Штодня тут ва Ўкраіне мы бачым, як украінскія зоркі падтрымліваюць тых, хто змагаецца за свабоду Ўкраіны.
Прыемна, што беларускія музыкі таксама падтрымліваюць нас. Сымбалічна тое, што Юры Стыльскі выдаў новы кліп на песьню “Праз вызваленьне Ўкраіны” менавіта сёньня – у Дзень Волі! Бо гэта і ёсьць нашая галоўная мара, нашая галоўная мэта: “Праз вызваленьне Ўкраіны – да Волі Беларусі”!