Аркадзь Смоліч — адзін з заснавальнікаў БНР. Ва ўрадзе займаў пасады народнага сакратара асветы, на…

Аркадзь Смоліч — адзін з заснавальнікаў БНР. Ва ўрадзе займаў пасады народнага сакратара асветы, намесніка старшыні Рады БНР. Напісаў першы беларускі падручнік па геаграфіі, быў выдатным эканамістам.

У Берліне заснаваў Дыпламатычную місію БНР. Падчас працы дыпламатам у Варшаве сустракаўся з Юзэфам Пілсудскім ды іншымі польскімі дзеячамі, якім прапаноўваў праект беларуска-польскага паразумення. У ім першым пунктам ішло прызнанне БНР.

Лічыў, што да супольнай мэты трэба ісці рознымі шляхамі. Тых жа, хто кіруецца за правадыром, называў «гарматным мясам».

У 1930-м Расейскае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла яго Малым залатым медалём, і ў тым жа годзе Аркадзя Смоліча арыштавалі. Распаўсюднікаў «Геаграфіі» Смоліча абвінавачвалі ў дзяржаўнай здрадзе.
Падчас допытаў у Менскай турме абараняў Гаўрылу Гарэцкага.

Растраляны 17 чэрвеня 1938 года…