12 чэрвеня Беларуская і Украінская дыяспары Беластоку (Польшча) арганізавалі сумесную акцыю ўшанава…

12 чэрвеня Беларуская і Украінская дыяспары Беластоку (Польшча) арганізавалі сумесную акцыю ўшанавання памяці загінулых беларускіх і украінскіх барацьбітаў за свабоду!

На акцыі ўзгадалі імёны і прозвішчы беларусаў, якія загінулі падчас Майдану, у вайне на Данбасе, у барацьбе за Вольную Беларусь у 2020 годзе, а таксама беларускіх даабрахвотнікаў, якія змагаліся са зброяй у руках супраць расейскай агрэсіі ў 2022 годзе на вайне ў Украіне.

Насупраць Генеральнага Консульства хунты РБ беларусы Беластоку павесілі вялікі банер “ГЕРОІ НЕ ПАМІРАЮЦЬ!” з партрэтамі 6 беларускіх даабрахвотнікаў з полку Каліноўскага, якія загінулі сапраўднымі героямі за нашу і вашу свабоду.

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
За нашу і вашу свабоду!