Goodbye, Калашнікаў! У каліноўцаў ёсць годная замена савецкаму аўтамату!
Калі вы думаеце, што баявымі штурмавымі вінтоўкамі SCAR-L узброеныя толькі байцы спецпадраздзяленняў ЗША і героі папулярных камп’ютарных гульняў, то вы памыляецеся. SCAR-L у руках ваяроў Палка Каліноўскага – гэта забойная сіла.
Зброевая сістэма SCAR была распрацавана ў 2004 годзе для конкурсу на стварэнне новага аўтамата для амерыканскіх спецпрызначэнцаў.
Тэхнічныя характарыстыкі SCAR-L: – калібр: 5,56×45 – даўжыня зброі: 900/653 мм – даўжыня ствала: 368 мм – маса без патронаў: 3,5 кг. – тэмп стральбы: 500-650 стрэлаў у хвіліну – ёмістасць магазіна: 30 патронаў
У 2010 годзе SCAR прынялі на ўзбраенне вайсковых частак, якія праходзілі службу ў Афганістане. Гэтая зброя таксама выкарыстоўвалася падчас вайны ў Іраку. А з 2022 года – і ва Украіне.