Чарговы нумар часопіса “Мінкульт” Апошнія гады, месяцы, тыдні, рэвалюцыя, каранавірус і вайна, зраб…

Чарговы нумар часопіса “Мінкульт”

Апошнія гады, месяцы, тыдні, рэвалюцыя, каранавірус і вайна, зрабіла мільёны людзей уцекачамі, бежанцамі, людзьмі, якія вымушаныя былі абіраць іншыя краіны для жыцця. Гісторыя кожнага – вартая быць агучанай, прачытанай, бо гэта наш агульны скарб, наш шанец, пачаць вучыцца жыць без вайны і без турмы. Таму плануецца к выданню чарговы нумар часопіса “Падарожжа і эміграцыя”.

“Мінкульт” ужо паспяхова выдаў чатыры нумары: Першы, Цэнзурны, Фантастычны і Калядны.

Тэксты, якія на дадзены момант збіраюцца ў новыя нумары, афіцыйна і празрыста ніхто надрукаваць не можа, гэта гісторыі, якія могуць застацца ляжаць схаванымі ў стале і на дыску, але нам неабходна агучыць і паказаць усім, што і як адбываецца навокал.

«Мінкульту» патрэбны сродкі, каб надрукавацца і аплаціць працу вярстальніка, дызайнера і рэдактара, а таксама выплаціць ганарары пісьменнікам, якія ўдзельнічаюць у стварэнні часопіса.

Дапамагчы можна тут.

#StandWithBelarus

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну