З кулямётам на перавес Кулямёту-легендзе M2 Browning ужо пад сотню гадоў, але ён працягвае граміць …

З кулямётам на перавес

Кулямёту-легендзе M2 Browning ужо пад сотню гадоў, але ён працягвае граміць ворагаў і здзіўляць.
У Другую сусветную вайну гэтыя буйнакаліберныя кулямёты ўсталёўвалі на танкі M4 Sherman і ўзбройвалі імі знішчальнікі P-51 Mustang і бамбардзіроўшчыкі B-17.

Ветэраны вайны ва В’етнаме памятаюць гэтыя кулямёты на верталётах UH-1 Iroquois. Цяпер на месца Sherman прыйшлі Abrams, Iroquois замянілі Blackhawk, а M2 Browning па-ранейшаму ў страі.

З нядаўніх часоў кулямёт-легенда, які стаіць на ўзбраенні больш за 110 краін свету, ваюе і ва Украіне. M2 Browning звычайна ўсталёўваюць на транспартны сродак. Але каліноўцы з батальёна “Волат” – сапраўдныя волаты: каб выканаць баявую задачу, яны гатовы ісці на штурм з 40-кілаграмовым Browning наперавес!

#наша_зброя