Праект PerspAKTIV абвяшчае адкрыты прыём заявак на праграму рэзідэнцый на 2023, #Германія і #Польшча…

Праект PerspAKTIV абвяшчае адкрыты прыём заявак на праграму рэзідэнцый на 2023, #Германія і #Польшча

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія #творцы ў сферах: сучаснае выяўленчае #мастацтва, неакласічная і электронная #музыка, #тэатр, сучасная #харэаграфія і перфарматыўныя практыкі.

Працягласць рэзідэнцый: 1-3 месяцы, са студзеня па травень 2023.

Праграма пакрывае выдаткі на падарожжа, пражыванне і стыпендыю.

Праект Perspaktiv ініцыяваны Belarusische Gemeinschaft RAZAM у партнёрстве з Ambasada Kultury і IN SITU i ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.

Ддл: 4 кастрычніка.
Даведацца больш.

#рэзідэнцыя #перформанс #сучарт #візуальныя_мастацтвы #сцэнічныя_мастацтвы #выканальніцкія_мастацтвы