Сёння асаблівы дзень – Дзень Годнасці і Свабоды ва Украіне! Мы віншуем украінцаў з гэтай важнай пад…

Сёння асаблівы дзень – Дзень Годнасці і Свабоды ва Украіне!

Мы віншуем украінцаў з гэтай важнай падзеяй, якая нагадвае аб вашай сіле, непахіснасці і гатоўнасці адстойваць свае правы і свабоду.

Беларусы заўсёды падзялялі з вамі агульныя каштоўнасці свабоды і справядлівасці, стаялі разам на Майдане, а калі прыйшла вайна ў 2014 — сталі плячом да пляча, каб знішчыць нашага агульнага ворага. Стаім і дагэтуль: за Вашу і Нашу Свабоду. Разам да Перамогі!

З Днём Годнасці і Свабоды, дарагія украінцы!