Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас на сустрэчу з юрыстам Чырвонага Крыжа.
Гэтая арганізацыя аказвае вялікую дапамогу шмат каму з беларусаў, асабліва ў тыя моманты, калі мы губляемся ў юрыдычных нюансах.
Колькі разоў беларусы-рэлаканты чулі: “вам давядзецца з’ехаць “па Дубліне”, “у вас недастаткова падстаў”, і была патрэбная дапамога. І мы знаходзілі яе ў спецыялістаў Чырвонага Крыжа.