Учора ў Жытоміры прайшло ўрачыстае развітанне з палкоўнікам ў адстаўцы — адным з самых дасведчаных …

Учора ў Жытоміры прайшло ўрачыстае развітанне з палкоўнікам ў адстаўцы — адным з самых дасведчаных інструктараў Палка Кастуся Каліноўскага Молакава Мікалая Мікалаевіча.

Ён быў з намі з самага пачатку і стаў неад’емнай часткай нашай гісторыі. Яго самаадданасць, прафесіяналізм і сталае імкненне падзяліцца сваім досведам пакінулі вялікі след у гісторыі нашага Палка.
Гэты вялікі чалавек быў не толькі выдатным інструктарам, але і верным сябрам і настаўнікам.

Яго ўклад у развіццё нашых навыкаў застанецца з намі назаўжды. Мы смуткуем і памятаем светлыя моманты, якія ён пакінуў у нашых сэрцах.