У Беларусі часткова вызвалілі палітвязняў – што далей?
Праз закрытасць і непразрыстасць рэжыму незразумела, што менавіта сталася нагодай для «адлігі»: ціск з боку Польшчы і Кітая, падрыхтоўка да дыялогу з Трампам ці прызначэнне Наталлі Пяткевіч кіраўніцай адміністрацыі «прэзідэнта».
Таксама незразумела, будзе гэта разавай акцыяй, ці стане тэндэнцыяй. У любым выпадку зараз – гэта гульня рэжыму ў якой беларусы не ўдзельнічаюць. Каб уплываць на працэсы трэба стаць субʼектам, а не абʼектам. А для гэтага патрэбна моц, зброя і арганізаванасць.
Далучайся да палка Каліноўскага і пішы гісторыю разам з намі. Пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні і пакуль Беларусь не вызваліцца з-пад прыгону маскавітаў.