Выйшаў на волю палітзьняволены Рыгор Кастусёў, 67-гадовы старшыня Партыі БНФ
Рыгор Кастусёў — на волі, паведаміў Свабодзе ягоны зяць Дзьмітры Антончык.
Кастусёва ўтрымлівалі за кратамі больш за тры гады. У верасьні 2022 году Кастусёва прызналі вінаватым у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» і прызначылі яму 10 гадоў калёніі. У зьняволеньні ў палітвязьня абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалягічнае захворваньне. У красавіку яму зрабілі апэрацыю па вывядзеньні катэтара з мачавіка, пасьля якой адразу перавялі ў турэмную камэру.