Місія дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі прыймае бельгіскіх студэнтаў8 снежня ў памяшканні Прадстаўні…

Місія дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі прыймае бельгіскіх студэнтаў

8 снежня ў памяшканні Прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі адбыўся круглы стол на тэму “Беларусь і беларусы ў кантэксце вайны Расіі супраць Украіны”, у якім узялі ўдзел студэнты Генцкага ўніверсітэта і Брусэльскага свабоднага ўніверсітэта.

Перад удзельнікамі выступілі кіраўнік Місіі ў Брусэлі Ўладзімір Астапенка, даследчыца Брусэльскага свабоднага ўніверсітэта Екацеріна П’ерсон-Лыжіна, даследчыца Генцкага ўніверсітэта Кацярына Лозка.

Падчас дыскусіі былі закранутыя тэмы, звязаныя з пагаршэннем палітычнай сітуацыі ў Беларусі, злачыннай расейскай вайной ва Ўкраіне і саўдзелам рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі. Студэнты таксама праявілі вялікую цікавасць да сучаснай дзейнасці і прыярытэтаў дэмакратычных сілаў Беларусі, у тым ліку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, і абмеркавалі магчымыя крокі з боку міжнароднай супольнасці па вырашэнню праблем рэгіянальнай бяспекі і палітычнага крызіса ў Беларусі.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну