Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прапануе бясплатны доступ да анлайн-курсаў FutureLearn і TechSoup па схеме ваўчараў. Абярыце да 3 курсаў са спісу FutureLearn або TechSoup і запоўніце форму заяўкі.
Дэдлайн: 31 снежня.
Free Belarus Center запускае набор у анлайн-школу для актыўных беларусаў і беларусак «ПераменNOW». Школа прысвечана тэме напісання праектных заявак і выкарыстання платформ для пошуку фінансавання: грантрайтынг, краўдфандынг, Patreon.
Дэдлайн: 10 снежня.
Фонд ім. Фрыдрыха Эберта і Прэс-клуб Беларусь запрашаюць прыняць удзел у прэзентацыі вынікаў даследавання «Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2022 годзе».
Калі: 12 снежня ў 17:00 (па Мінску).
Free Belarus Center прымае заяўкі на акселератар жаночага лідарства для беларусіх актывістак. Удзельніцы пройдуць трэнінг па ўзмацненні лідарскіх якасцяў, праектнага менеджменту, навыкаў вядзення перамоваў, працы з медыя, асертыўнасці. Лепшыя ініцыятывы чакае падтрымка ад 500 да 2000 USD.
Дэдлайн: 16 снежня.
Праграма Humanities/ Art/ Theater прапануе пазнаёміцца з анлайн-курсамі па гендарных даследаваннях і сацыяльнай экалогіі. Праграма прадугледжвае магчымасць выканання заданняў для атрымання сертыфікатаў.
Дэдлайн: 18 снежня.
SOS-Дзіцячыя вёскі Беларусь шукаюць у каманду каардынатар_ку праекта. Сярод абавязкаў: агульны менеджмент праекта, арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, падбор персанала, камунікацыя з партнёрамі. Рэзюмэ прымаюць на пошту [email protected].