У суботу, 10 снежня, беларусы па ўсім свеце збіраюцца разам, каб глядзець трансляцыю цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру ў Осла.
Сёлета ж ёю ўганараваны праваабаронца Алесь Бяляцкі!
“Будзьма разам!” сабралі гарады, дзе беларусы збіраюцца глядзець цырымонію, – каб вы маглі далучыцца! (У алфавітным парадачку!)
Брусель:
Дата: 10 снежня
Час: з 14.00 да 15.00
Месца: Albertine plein Brussel
Варшава:
У Беларускім Моладзевым Хабе адзначаюць Дзень правоў чалавека.
11.00-12.30 дэбаты з удзелам беларускіх і польскіх арганізацый “Праблемы з правамі чалавека ў Беларусі”;
12.30-13.00 мітынг перад Хабам: выступ праваабаронцаў/актывістаў арганізацый;
13.00-14.30 на плошчы перад Хабам і ў самім Хабе – прагляд трансляцыі ўзнагароджання Нобелеўскай прэміяй з Осла.
Дата: 10 снежня
Час: з 11.00 (час мясцовы)
Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji, 6, Варшава
Вільня:
Беларусы Вільні збіраюцца ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры.
Дата: 10 снежня
Час: з 13.00 (час мясцовы)
Месца: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, Vilniaus 20, Вільня
Лодзь:
Тут глядзяць цырымонію і разам з ёю серыю лекцый лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, а пасля абмяркоўваюць.
Дата: 10 снежня
Час: 12.30 (час мясцовы)
Месца: Biblioteka Wolność, plac Wolności 4, Лодзь
Лондан:
Тут збіраюцца ў офісе Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі.
Дата: 10 снежня
Час: з 12.00 да 13.30 (час мясцовы)
Месца: Association of Belarusians in Great Britain, 52 Penn Rd London N7 9RE
Прага:
Тут збіраюцца ў Беларускай Клубоўні. Пачастункі і напоі вітаюцца!
Дата: 10 снежня
Час: з 12.00 да 14.30 (час мясцовы)
Месца: Беларуская Клубоўня, 5 května 1043/32, Прага
Талін:
Трымайце адрас! Каб увайсці ў будынак, непасрэдна на месцы напішыце @FidelBY ці патэлефануйце на нумар 5838 6775 (Сяргей).
Дата: 10 снежня
Час: 14.00 (час мясцовы)
Месца: Workland Vabaduse, Pärnu mnt 12, Талін
Тбілісі:
Тут трансляцыя адбудзецца ў межах Тыдня правоў чалавека, які праходзіць у Тбілісі з панядзелка.
Просяць рэгістравацца па гэтай вось спасылцы і апранацца святочна.
Дата: 10 снежня
Час: з 16.00 да 17.30 (час мясцовы)
Месца: прастора “Кропка” (адрас паведамяць зарэгістраваным), Тбілісі
Далучайцеся да прагляду!