«‎Школа Грамадскіх Лідараў»Фонд Школа Лідараў, Вольны Беларускі Ўніверсітэт і Фонд Міжнароднай Салід…

«‎Школа Грамадскіх Лідараў»

Фонд Школа Лідараў, Вольны Беларускі Ўніверсітэт і Фонд Міжнароднай Салідарнасці, пры фінансавай падтрымцы European Union in Belarus запрашаюць узяць удзел у курсе «‎Школа Грамадскіх Лідараў».

Праект арыентаваны на беларускіх лідараў няўрадавых арганізацыяў, прадстаўнікоў акадэмічных, медыйных, сеткавых, культурніцкіх колаў – людзей, якія хочуць актыўна працаваць у беларускіх асяродках як унутры краіны, так і за яе межамі, і якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю ды падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці.

Прыём заявак – да 20.02.2023

Падаць заяўку можна праз запаўненне
анкеты.
Рэгламент набору і ўдзелу ў праекце
па спасылцы.

Падчас любых зменаў ключавую ролю граюць адказныя і свядомыя лідары, якія актыўна шукаюць экспертныя веды і імкнуцца ператварыць свой і чужы досвед у новыя рашэнні.
Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна знайсці на сайце Фонду Школа Лідараў i Фонду Міжнароднай Салідарнасці.

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну