Аўт. крас 1st, 2025
*

Добрыя навiны

Еўрапейскія праваабаронцы даслалі 1302 лісты беларускім палітвязням.

Дэпутат нямецкага Бундэстага Робін Вагенер выступіў з моцнай прамовай у падтрымку Беларусі і беларусаў.

Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў пра забарону допуску да спаборніцтваў спартоўцам з Беларусі і Расеі, якія падтрымалі вайну ва Украіне.

У Варшаве ствараецца Інстытут беларускай кнігі.

Ва Украіне выпусцілі канверт, прысвечаны нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру Алесю Бяляцкаму.

У Мастацкай Галерэі Лафает у французскім горадзе Ансі адбылося ўрачыстае адкрыццё фрэскі, якую намалявалі беларускія мастакі Аляксей і Іна Лосікі.

Дакументальны зборнік апавяданняў “Зэкамерон” палітвязня Максіма Знака хутка выйдзе на ангельскай мове.

Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд Мэрыем Герасіменка за выкананне ягонай песні «Обійми» у Мінску: “… Жадаю ёй і ўсім астатнім, цалкам несправядліва асуджаным, або тым, хто чакае суда, — трываласці. Безумоўна, мы іх у гэтым падтрымліваем маральна, чым можам».

Украінка вывучыла беларускую мову праз каханне да палітвязня.

Дзякуючы службе эвакуацыі BYSOL легендарны брэсцкі блогер Аляксандр Кабанаў эвакуіраваны і зараз у бяспецы.

Каманда беларускай баскетбалісткі Кацярыны Сныцінай London Lions перамагла на Кубку Брытанскай лігі.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot