«Польскі бок прыняў да абмеркавання паўнамоцтвы Кабінета пацвярджаць прыналежнасць да грамадзянства Беларусі з наступнай выдачай пашпартоў»
Прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета на мінулым тыдні правялі цэлы шэраг афіцыйных сустрэч з вышэйшым кіраўніцтвам Польшчы, уключаючы прэзідэнта Анджэя Дуду, віцэ-прэм’ера Пятра Гліньскага, маршалка Сейма Эльжбету Вітэк, главамі і прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі і навукі, Міністэрства здароўя, Міністэрства фінансаў Польшчы, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, а таксама пасламі краін Еўрасаюза.
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка распавёў пра значэнне і вынікі такога насычанага тыдня афіцыйных сустрэч:
«Нашае супрацоўніцтва з Польшчай і заходнім светам паступова выходзіць на інстытуцыянальны ўзровень. Кабінет выбудоўвае сістэму ўзаемадзеяння, каб хутчэй вырашаць праблемныя пытанні беларусаў»
«На маёй памяці не было візіту прэм’ер-міністра ці іншай афіцыйнай асобы з Беларусі за ўсю гісторыю двухбаковых адносін, у рамках якой прайшло б столькі сустрэч з кіраўніцтвам Польшчы. Фактычна гэта палітычнае прызнанне Кабінета»
«У Сейме пачалося абмеркаванне рэзалюцыі па Беларусі. Падчас пасяджэння камісіі па міжнародных справах усе дэпутаты наперабой казалі: «хопіць цырымоніцца з рэжымам дыктатара»
«На сустрэчы з Міністрам унутраных спраў Марыюшам Каміньскім Кабінет перадаў прапановы ўвесці новыя санкцыі супраць усіх асоб, якія падтрымліваюць вайну супраць Украіны, маюць дачыненне да рэпрэсій супраць беларусаў і польскай нацыянальнай меншасці»
«Польскі бок прыняў да абмеркавання паўнамоцтвы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета пацвярджаць прыналежнасць да грамадзянства Беларусі з наступнай выдачай пашпартоў. Пакуль Варшава пачала выдачу спецыяльных праязных дакументаў беларусам, якія па тых ці іншых прычынах страцілі пашпарты, і знаходзяцца ў Польшчы на гуманітарных падставах. Была створана пастаянная сумесная рабочая група для вырашэння праблемных пытанняў»
«Двухбаковая працоўная група Кабінета будзе заснаваная з польскім Мінфінам. Згоду на гэта выказала глава ведамства Магдалена Жэчкоўска. Такім чынам, мы канстатуем стварэнне інстытута для вырашэння праблем пры адкрыцці рахункаў, адкрыцця і вядзення бізнесу беларусамі ў Польшчы»
«Цэнтральнай тэмай візіту дэлегацыі Кабінета ў Міністэрства замежных спраў стала магчымасць стварэння кааліцыі краін, якія будуць займаць праактыўную пазіцыю па падтрымцы дэмакратычнай Беларусі»
«Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк запэўніў аб гатоўнасці выдзеліць фінансаванне на развіццё беларускіх нядзельных школ, даследаванне беларускай мовы і літаратуры. Вынікам перамоў з прадстаўнікамі Мінадукацыі стала згода на стварэнне сумеснай працоўнай групы, якую з боку Кабінета ўзначаліць яго прадстаўніца Аліна Коўшык»
«На сустрэчы ў Міністэрстве здароўя мы ўбачылі, што там разумеюць праблемы беларускіх медыкаў, якія сутыкаюцца са складанасцямі пры пацвярджэнні сваёй адукацыі і кваліфікацыі. Напрыклад, з адсутнасцю апастыля з-за немагчымасці праставіць яго ў Беларусі. Прадстаўнікі Міністэрства пацвердзілі гатоўнасць вырашаць гэтыя праблемныя пытанні ў інтарэсах беларусаў»
Поўны каментар – глядзіце ў відэа:
https://youtu.be/7xqMfnENi0Q
@CabinetBelarus
Гвоздь в крышку гроба режима ЛукашенкоПрадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета на мінулым тыдні правялі цэлы шэраг афіцыйных сустрэч з вышэйшым кіраўніцтвам Польшчы, уключаючы прэзідэнта Анджэя Дуду, віцэ-прэм’ера Пятра Гліньскага, маршалка Сейма Эльжбету Вітэк, главамі і прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі і навукі, Міністэрства здароўя, Міністэрства фінансаў Польшчы, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, а таксама пасламі краін Еўрасаюза.
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка распавёў пра значэнне і вынікі такога насычанага тыдня афіцыйных сустрэч:
«Нашае супрацоўніцтва з Польшчай і заходнім светам паступова выходзіць на інстытуцыянальны ўзровень. Кабінет выбудоўвае сістэму ўзаемадзеяння, каб хутчэй вырашаць праблемныя пытанні беларусаў»
«На маёй памяці не было візіту прэм’ер-міністра ці іншай афіцыйнай асобы з Беларусі за ўсю гісторыю двухбаковых адносін, у рамках якой прайшло б столькі сустрэч з кіраўніцтвам Польшчы. Фактычна гэта палітычнае прызнанне Кабінета»
«У Сейме пачалося абмеркаванне рэзалюцыі па Беларусі. Падчас пасяджэння камісіі па міжнародных справах усе дэпутаты наперабой казалі: «хопіць цырымоніцца з рэжымам дыктатара»
«На сустрэчы з Міністрам унутраных спраў Марыюшам Каміньскім Кабінет перадаў прапановы ўвесці новыя санкцыі супраць усіх асоб, якія падтрымліваюць вайну супраць Украіны, маюць дачыненне да рэпрэсій супраць беларусаў і польскай нацыянальнай меншасці»
«Польскі бок прыняў да абмеркавання паўнамоцтвы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета пацвярджаць прыналежнасць да грамадзянства Беларусі з наступнай выдачай пашпартоў. Пакуль Варшава пачала выдачу спецыяльных праязных дакументаў беларусам, якія па тых ці іншых прычынах страцілі пашпарты, і знаходзяцца ў Польшчы на гуманітарных падставах. Была створана пастаянная сумесная рабочая група для вырашэння праблемных пытанняў»
«Двухбаковая працоўная група Кабінета будзе заснаваная з польскім Мінфінам. Згоду на гэта выказала глава ведамства Магдалена Жэчкоўска. Такім чынам, мы канстатуем стварэнне інстытута для вырашэння праблем пры адкрыцці рахункаў, адкрыцця і вядзення бізнесу беларусамі ў Польшчы»
«Цэнтральнай тэмай візіту дэлегацыі Кабінета ў Міністэрства замежных спраў стала магчымасць стварэння кааліцыі краін, якія будуць займаць праактыўную пазіцыю па падтрымцы дэмакратычнай Беларусі»
«Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк запэўніў аб гатоўнасці выдзеліць фінансаванне на развіццё беларускіх нядзельных школ, даследаванне беларускай мовы і літаратуры. Вынікам перамоў з прадстаўнікамі Мінадукацыі стала згода на стварэнне сумеснай працоўнай групы, якую з боку Кабінета ўзначаліць яго прадстаўніца Аліна Коўшык»
«На сустрэчы ў Міністэрстве здароўя мы ўбачылі, што там разумеюць праблемы беларускіх медыкаў, якія сутыкаюцца са складанасцямі пры пацвярджэнні сваёй адукацыі і кваліфікацыі. Напрыклад, з адсутнасцю апастыля з-за немагчымасці праставіць яго ў Беларусі. Прадстаўнікі Міністэрства пацвердзілі гатоўнасць вырашаць гэтыя праблемныя пытанні ў інтарэсах беларусаў»
Поўны каментар – глядзіце ў відэа:
https://youtu.be/7xqMfnENi0Q
@CabinetBelarus
Заместитель руководителя Объединенного Переходного Кабинета Беларуси Павел Латушко про содержание и результаты встреч с представителями польского правительства, а также о том, что это все означает для Лукашенко и его сообщников.
Подробности в видео.
Если…