Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі ў Варшаве
У сакавіку Inbelkult 2.0 распачынае сустрэчы да першага кангрэсу беларускай культуры ў эміграцыі.
На працягу сакавіка – красавіка адбудуцца некалькі аднадзённых панэляў, на якіх абмяркуюць пытанні і праблемы, якія стаяць перад культурнымі амыслоўцамі ў выгнанні.
Гэтыя сустрэчы стануць падрыхтоўчым этапам да Першага кангрэсу беларускай культуры ў эміграцыі, які пройдзе ў чэрвені 2023 ў Варшаве.
Сумесная праца удзельнікаў панэляў дазволіць больш якасна і эфектыўна падрыхтаваць Кангрэс, улічваючы усе прапановы і пажаданні.
Да ўдзелу запрашаюцца культурныя дзеячы ў эміграцыі, творцы і ўсе зацікаўленыя прадстаўнікі прафсупольнасці паводле праграмы панэляў:
18 сакавіка: ТЭАТРАЛЬНАЯ 1 красавіка: МУЗЫЧНАЯ 2 красавіка: ВІЗУАЛЬНАЕ МАСТАЦТВА 22 красавіка: ЛІТАРАТУРНАЯ 23 красавіка: ФАЛЬКЛОРНАЯ