Сусветны прафсаюзны рух заклікае міжнародную супольнасць аказаць ціск на лукашэнкуЗ 13 па 24 сакаві…

Сусветны прафсаюзны рух заклікае міжнародную супольнасць аказаць ціск на лукашэнку

З 13 па 24 сакавіка ў Жэневе пройдзе паседжанне Адміністрацыйнай рады Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) і пытанне Беларусі уключана ў парадак дня. Будуць разгледжаны “варыянты мер у адпаведнасці з артыкулам 33 Статута МАП, а таксама іншыя меры ў мэтах забеспячэння выканання ўрадам Беларусі рэкамендацый Камісіі па расследаванні ў дачыненні да Канвенцый №№ 87 і 98”.

Глабальны саюз IndustriALL і Еўрапейскі саюз industiALL звярнуліся з лістамі ў Еўрапейскую камісію, Еўрапейскі парламент, Еўрапейскую раду і МАП, у якіх заклікалі распачаць тэрміновыя дзеянні, у тым ліку выказаць грамадскую падтрымку незалежнаму прафсаюзнаму руху Беларусі, запатрабаваць ад беларускіх уладаў неадкладнага і безумоўнага вызвалення актывістаў і спынення рэпрэсій у дачыненні да незалежных прафсаюзаў і асоб, якія патрабуюць захавання правоў чалавека.

IndustriALL заклікае падтрымаць зняволеных прафсаюзных актывістаў у Беларусі:

Падпісаць петыцыю і падзяліцца інфармацыяй аб кампаніі LabourStart
Падтрымаць актывістаў у Беларусі, звярнуўшыся да сваіх урадаў з заклікам працягваць ціск. Вось шаблон ліста, які можна выкарыстоўваць
Папрасіць амбасады вашых краін у Менску даслаць назіральнікаў на судовае паседжанне па апеляцыі
Правесці акцыі салідарнасці перад установамі (амбасадамі) Беларусі ў вашых краінах
Паведаміць свету аб зняволеных прафсаюзных лідэрах і актывістах у Беларусі – апублікаваць інфармацыю ў сваіх прафсаюзных каналах
Распаўсюдзіць паведамленні і матэрыялы “Салідарнасці-БДПУ” у сацыяльных сетках, выкарыстоўваючы хэштэгі #WeStandByYou #Salidarnast
Накіраваць адкрытыя лісты ў Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, апублікаваць іх у прафсаюзных СМІ, а таксама дасылаць звычайнай поштай па паштовым адрасе ў Беларусі і/ці па факсе: Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вул. Карла Маркса, 38, 220016 Мінск, Беларусь, Факс: +375 (17) 222-35-56

Падрабязней тут:
ENG
FRA
ESP
UKR
RUS

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну