Каманда: анлайн-#курс пра тое, як выбудоўваць сумесную працуКалі: 20 сакавіка – 13 красавіка, па пан…

Каманда: анлайн#курс пра тое, як выбудоўваць сумесную працу

Калі: 20 сакавіка – 13 красавіка, па панядзелках і чацвяргах у 18:30 па Менску.

БНМС «РАДА» адкрылі набор на першы анлайн-курс у межах «Акадэміі Першых» пра тое, як збіраць каманды для вашых ініцыятываў і эфектыўна, клапатліва, этычна выбудоўваць сумесную працу.

Праграма
– Што такое каманда і як яе збіраць. Камандныя працэсы: працоўныя і асабістыя.
– Як планаваць, размяркоўваць і ацэньваць працу ў камандзе?
– Прылады і спосабы сумеснай працы.
– Праца з матывацыяй і прафілактыка выгарання.
– Як заўважаць і вырашаць канфлікты?
– Як будаваць эфектыўную камунікацыю ў камандзе?
– Як вызначыць лідар_ку ў камандзе? Як развіваць лідарскія якасці ў камандзе?
– Як планаваць і кантраляваць змены ў камандзе? Як падрыхтаваць каманду да зменаў?

Вас чакае 8 грунтоўных заняткаў з экспертам. Гэта не лекцыі – падчас сустрэч вы зробіце шэраг практыкаваннаў, абмяняецеся ідэямі і меркаваннямі ў дыскусіях.

Ддл: 14 сакавіка.
Даведацца больш.