У сусветным рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь — на 14-м месцы з канца. У параўнанні з мінулым годам, с…

У сусветным рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь — на 14-м месцы з канца. У параўнанні з мінулым годам, стала горш, краіна са 157 упала на 167 месца.

“З’яўляючыся самай небяспечнай краінай Еўропы для журналістаў да ўварвання Расіі ва Украіну, Беларусь працягвае масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных СМІ”, — гавораць складальнікі рэйтынгу, міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў”.

За намі — Егіпет, Кітай, Туркменістан, Афганістан, Паўночная Карэя. Перад намі на 162-м месцы — Расія.

Украіна, у якой ідзе вайна, займае 61-е месца. Краіны з першых радкоў з найбольшай свабодай медыя — Нарвегія, Данія, Швецыя, Нідэрланды, Фінляндыя.