Пашпарт замежніка ў АўстрыіНа атрыманне пашпарта замежніка могуць падаць:— асобы без грамадзянства;…

Пашпарт замежніка ў Аўстрыі

На атрыманне пашпарта замежніка могуць падаць:
— асобы без грамадзянства;
— асобы з нявызначаным грамадзянствам, якія не маюць праязнога дакументу;
— замежныя грамадзяне, калі яны могуць даказаць, што іх родная краіна па пэўных прычынах не падоўжыць іх пашпарт, або не выдасць яго наогул. Такімі прычынамі могуць быць:
– пераслед па расавай, рэлігійнай, нацыянальнай прыкмеце;
– прыналежнасць да пэўнай сацыяльнай або палітычнай групы і інш.

У любым выпадку павінны быць прадстаўлены доказы таго, што патрабаванні ў адпаведнасці з раздзелам 88 FPG выкананы.
https://www.jusline.at/gesetz/fpg/paragraf/88.

Тэрмін дзеяння пашпарта замежніка абмяжоўваецца тэрмінам дзеяння ВНЖ!

Вы хочаце падаць заяўку на пашпарт замежніка?

Запішыцеся онлайн на прыём для падачы заявы на афармленне пашпарта. Зрабіць гэта можна па спасылцы https://citizen.bmi.gv.at/at.gv.bmi.fnsetvweb-p/etv/public/bfa/Terminvereinbarung

1⃣ Націсніце на спасылку вышэй
2⃣ Выберыце зямлю, месца і колькасць людзей
3⃣ Запоўніце асабістую інфармацыю цалкам
4⃣ Выберыце вольны запіс
5⃣ Вы атрымаеце пацвярджэнне аб запісе на электронную пошту

Усе заяўнікі (у тым ліку непаўналетнія) абавязаны асабіста з’явіцца на запісаны прыём. Усе дакументы павінны быць прынесены і прадстаўлены ў арыгінале або ў выглядзе заверанай копіі. Не забудзьцеся ўзяць з сабой пацверджанне запісу з нумарам браніравання.

Заўвага: не забудзьцеся зрабіць актуальнае фота на пашпарт!

Усю інфармацыю пра неабходныя дакументы і кошт можна знайсці па спасылцы
https://www.bfa.gv.at/401/files/02_Fremden_und_Konventionsreisepass/Informationsblatt_Fremdenpass_Russisch_Stand_BF_20230214.pdf

Інфармацыю па іншым краінам вы можаце знайсці на сайце pashpart.org

Калі ў вас засталіся пытанні наконт атрымання пашпарта замежніка ў Аўстрыі – пішыце на скрыню Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі [email protected] ці ў наш чат-бот.

Народныя Амбасады | Ананімны зварот