Хопіць глядзець на лёс нашых краінаў вачамі КрамляАсноўныя тэзісы выступу Прадстаўніка па замежных с…

Хопіць глядзець на лёс нашых краінаў вачамі Крамля

Асноўныя тэзісы выступу Прадстаўніка па замежных справах Кабінета падчас дыскусіі на на Глабальным семінары ў Зальцбургу:

нашае суседства з Украінай пачалося значна раней, бо Расеі тады папросту не існавала;

суседства з Расеяй для нас прынесла дзесяткі войнаў;

пасля Падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь больш чым на 200 гадоў патрапіла пад акупацыю Расеі;

расейцы выкарыстоўвалі славянскія карані, ідэалогію і рэлігію дзеля знішчэння беларускай ідэнтычнасці;

На сучасным этапе стаўленне беларусаў да Расеі змянілася, калі ў 2020-м годзе Расея падтрымала Лукашэнку, які прайграў і фальсіфікаваў выбары;

Расея не толькі змяніла сітуацыю ўнутры Беларусі насуперак волі беларускага народу, але і ўцягнула Беларусь праз Лукашэнку ў агрэсію супраць Украіны;

Расея працягвае паглынаць Беларусь, знешняя палітыка Беларусі, абарона і нацыянальная бяспека больш не кантралююцца Беларуссю;

Адсутнасць дзейнай рэакцыі Захаду на паглынанне Беларусі «рускім светам», міграцыйны крызіс прывялі да адчування беспакаранасці ў дыктатараў, у выніку: Беларусь – інструмент Расеі ў супрацьстанні з Захадам, агрэсія супраць Украіны, атака Хамаса супраць Ізраіля, якую рэжымы Лукашэнкі і Пуціна называюць “перамогай”.

Каб забяспечыць незалежнасць, Беларусь мусіць стаць дэмакратычнай, выйсці з дамоваў з Расеяй, стаць часткаю Еўразвязу;

Хопіць глядзець на лёс нашых краінаў вачамі Крамля. Расея няспынна рэалізуе свае злачынныя планы па парадакаванні суседзяў. Захаду патрэбна прыняць сваю выразную стратэгію, якая падтрымае нашыя намаганні па абароне незалежнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці.

@BelarusiSvet