29 сьнежня ў Варшаве арганізацыя РУХ зладзіла палітычны пэрформанс на тэму інцыдэнту на хакейнай гул…
30.12.2025Беларусы Замежжа

29 сьнежня ў Варшаве арганізацыя РУХ зладзіла палітычны пэрформанс на тэму інцыдэнту на хакейнай гульні ў Менску. Нагадаем, падчас матчу гулец каманды Лукашэнка Яраслаў Чупрыс моцна ўехаў у нэасавецкага дыктатара, чым траўмаваў яму сьпіну
У пэрформансу РУХ увасобіў палітычную іронію зьвязаную са здарэньнем:
– «РУХ бярэ на сябе адказнасьць за хакейны джыхад» з выявай у стылі заявы ісламістаў. Але замест зброі – клюшкі, а таксама вышыванкі і РУХаўскія балаклавы.
– «Перадача таемнай зброі для моцнага ўдару па рэжыму» з выявай аднаго з лідэраў РУХУ Яраслава Грыгор’ева з клюшкай у руках і Яраслава Чупрыса. Дадаткова тут абыграныя абяцаньні аднаго палітыка пра “моцны ўдар па рэжыму”.
– «Патрабуем вярнуць нашага агента і забраць сваіх» з выявамі Яраслава Чупрыса і пэўных палітычных асобаў, якія за шмат гадоў так і не змаглі вызначыцца чый Крым і хто агрэсар.
– «Беларусь мог выратаваць кантрольны клюшкай» са скрыном з гульні, дзе Чупрыс з клюшкай стаіць над ляжачым Лукашэнкам.
– «Рэжым абавязкова падзе» са скрыном з учорашняга матчу, дзе Лукашэнка ў працэсе падзеньня.
– «Biełaruski supraciŭ», са скрынам з гульні ў моманце, дзе Чупрыс штурхае Лукашэнка.
– «Захоўвайце спакой ды вастрыце клюшкі», дзе абыграна знакамітая Паўстанцкая тэма пра косы.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну