=Гімн падзякі Богу на завяршэнне года=Te, Deum, laudamus (Песьня хвалебная сьв. Амбражэя(Тон 4)Цябе,…

=Гімн падзякі Богу на завяршэнне года=
Te, Deum, laudamus (Песьня хвалебная сьв. Амбражэя
(Тон 4)
Цябе, Бога, хвалім, Цябе, Госпада, вызнаем,
Цябе, спрадвечнага Айца, уся зямля ўзьвялічвае.
Табе ўсе анёлы, Табе нябёсы і ўсе сілы,
Табе хэрувімы і сэрафімы несьціханымі галасамі ўсклікаюць:
Сьвяты, сьвяты, сьвяты Госпад Бог Сілаў,
неба і зямля поўныя хвалы Тваёй!
Цябе слаўны апостальскі збор, Цябе хор пачэсных прарокаў,
Цябе сьветлая мучанікаў грамада хваліць.
Цябе па ўсім сьвеце прапаведуе Сьвятая Царква
– Айца недасяжнае велічы;
роўнага славаю Твайго адзінароднага праўдзівага Сына,
і Сьвятога Суцяшальніка Духа.
Ты, Хрысьце – Уладар славы, Ты – Айца спрадвечны Сын;
Ты дзеля збаўленьня сьвету стаўся чалавекам,
не пагардзіўшы дзявочым улоньнем.
Ты скрышыў джала сьмерці
і адчыніў верным валадарства нябеснае.
Ты сядзіш па правай руцэ Бога ў славе Айца
і прыйдзеш зноў як судзьдзя.
Просім Цябе, дапамажы слугам Тваім,
якіх Ты выкупіў сваёй пачэснай крывёю,
і зрабі іх дастойнымі разам са сьвятымі Тваімі
валадарыць у вечнай славе Тваёй.
Збаў, Госпадзе, людзей Тваіх, і блаславі набытак Твой,
кіруй імі і ўзьнімі іх на вякі.
Будзем штодня бласлаўляць Цябе
і хваліць імя Тваё давеку і на век вякоў.
Дай, Госпаде, у гэты дзень захавацца нам без граху.
Зьмілуйся над намі, Госпадзе, зьмілуйся над намі.
Хай міласэрнасьць Твая спачыне на нас,
бо мы ўсклалі надзею на Цябе.
На Цябе, Госпадзе, спадзяемся:
хай не пасаромеемся давеку. Амін.