Учора ў Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі адбылася сустрэча дыяспары з прадстаўнікамі АГПДа бе…

Учора ў Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі адбылася сустрэча дыяспары з прадстаўнікамі АГП

Да бельгійскай супольнасці далучыўся вядомы актывіст, лідар АГП і былы палітвязень Мікалай Казлоў.

У нефармальнай абстаноўцы ўдзельнікі абмеркавалі палітычныя падзеі, напісалі лісты падтрымкі палітвязням і далучыліся да штотыднёвай акцыі салідарнасці з Украінай.

Сустрэча прайшла ў цёплай і актыўнай атмасферы, умацаваўшы сувязі з прадстаўнікамі чэчэнскай і украінскай дыяспары.

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну