Як вашы справы, даражэнькія? Падрыхтавалі для вас карысныя мерапрыемствы на гэтым тыдні. Да сустрэчы ў «Кропцы».
20 траўня (панядзелак), 19:00 Чарговая сустрэча моўных курсаў «Мова Нанова» Рэгістрацыя праз анкету.
22 траўня (серада), 10:00 Жаночы сняданак з арт-менеджэркамі Тамар Джанашіа і Тамунай Гурчыяні ў межах курса «SheLeads» Колькасць месцаў абмежаваная, патрэбна рэгістрацыя.
19:00 Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу Рэгістрацыя тут.
23 траўня (чацвер), 18:00 Майстар-клас па роспісу на тканіне ад мастачкі Людмілы Тальяно Колькасць месцаў абмежаваная. Запіс праз форму.
25 траўня (субота), 10:00 Літаратурна-псіхалагічная трылогія «Я магу сабе дазволіць» Група ўжо набраная.
14:00 Клуб беларускай літаратуры Рэгістрацыя праз форму.
Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)