Беларусы Вільні ўзялі ўдзел у акцыі памяці дзяцей, якія загінулі на вайне ва Украіне. Акцыя адбылася 1 верасня каля расейскага пасольства ў Літве
“Толькі па афіцыйных дадзеных за 2,5 гады вайны ва Ўкраіне забітыя 570 дзяцей, 1534 параненыя.
Непасрэдна 1 верасня ва ўкраінскіх Сумах у выніку расійскага ўдару быў часткова разбураны дзіцячы дом; улады горада паведамляюць пра не менш як чатырох пацярпелых.
Актывісты з розных краін заклікалі ўспомніць пра дзяцей, якія загінулі ў выніку ваенных дзеянняў ад рук дарослых. На дрэве каля пасольства з’явіліся
партрэты і гісторыі ахвяр расійскага ўварвання ва Украіну, намаляваныя Вiктарам Меламедам.
Амбасада РФ у Вільні знаходзіцца ў скверы, які носіць імя забітага расейскага палітыка Барыса Нямцова. Тут жа знаходзіцца мемарыял памяці расейскага апазіцыянера, забітага пуціным, Аляксея Навальнага.
Вуліца носіць назву Герояў Украіны.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!”
Беларусы Замежжа |
Даслаць навіну Беларусы Вильнюса приняли участие в акции памяти детей, погибших на войне в Украине, которая прошла 1 сентября у российского посольства в Литве.
Только по официальным данным за 2,5 года войны в Украине убиты 570 детей, 1534 ранены. Непосредственно 1 сентября…