EU’s Marie Sklodowska-Curie Actions – даследчыцкая #стыпендыя ў ЕС Для каго: #даследчыкі з кандыдац…

EU’s Marie Sklodowska-Curie Actions – даследчыцкая #стыпендыя ў ЕС

Для каго: #даследчыкі з кандыдацкай ступенню любой навуковай галіны.

Існуе 2 тыпы стыпендый:

European Postdoctoral Fellowships
Гэтыя стыпендыі рэалізуюцца ў дзяржаве-члене ЕС або краіне праграмы Horizon Europe (уключаючы Арменію, Грузію, Малдову і Украіну) і доўжацца 1-2 гады. Падаць заяўку могуць даследчыкі любой нацыянальнасці.

Global Postdoctoral Fellowships
Гэтыя стыпендыі фінансуюць мабільнасць даследчыкаў за межы Еўропы. Працягласць стыпендыі – 2-3 гады. Падаць заяўку могуць грамадзяне або доўгатэрміновыя рэзідэнты краін-членаў ЕС або краін праграмы Horizon Europe (уключаючы Арменію, Грузію, Малдову, Украіну).

Стыпендыя пакрые:
– дапамогу на пражыванне і мабільнасць
– выдаткі на навуковыя #даследванні
– іншыя выдаткі (па дамоўленасці і магчымасцям праграмы).

Ддл:
11 верасня.
Падрабязней.

#адукацыя #грамадскія_праекты #грант