Перагортваючы сёння каляндар, можна пабачыць, што да con#fffaaa засталося толькі 3 дні! Таму, калі вы дызайнер(-ка), візіянер(-ка),
кіруеце дызайн- альбо маркетынгавымі працэсамі, а #Варшава — у зоне вашай дасягальнасці, самы час вызваліць пятніцу на самую заўважную падзею ў беларускім прадуктовым кам’юніці!
Калі: 6 верасня, з 10:00.
Дзе: Fort Mokotow, Варшава,
#Польшча.
У праграме – ужо 18+ keynote-прэзентацый, сярод якіх:
Дзяніс Трусіла, крэатыўны дырэктар Pocket Rocket Agency, заснавальнік FSP Festival – “10 найбольшых драм у маркетынгу і лайфхакі для іх вырашэння”
Леанід Вазнюк, прадуктовы дызайнер у LogicLike – “Дызайн карысных прадуктаў для дзяцей і як не загінуць у працэсе”
Дзяніс Місіуля, СEO Moloko Creative Inc. – “Рэцэпт шчасця ў брэндынгу”
А
ксана Наўмава, дырэктарка дызайну і UX-даследаванняў у AIBY – “Дызайн прадукту: практычныя крокі і ідэі для поспеху ў тэхналагічных кампаніях”
Анастасія Зайцава, CCO у ZiMAD, стратэгічныя камунікацыі, спецыялістка па брэнд-маркетынгу – “Павышэнне крэатыўнасці і ўвасабленне ідэй у жыццё: парады са Стэнфорда”
Дзмітры Гінтафт, арт-дырэктар па брэнд-ідэнтыцы: “Чаму графічны і прадуктовы дызайн могуць навучыцца адзін у аднаго”
Аляксей Коваль, энтузіяст дызайну шрыфтоў, графічны дызайнер у Reserved – “(Сама-)цытаванне ў дызайне: перастаньце азартна гуляць са шрыфтамі”
Дзяніс Гярко, кіраўнік дызайну прадуктаў і UX-даследаванняў у Gismart – “Як захапіць увагу і матывацыю карыстальнікаў, і якую ролю ў гэтым адыгрываюць кагнітыўныя скажэнні?”
Павел Заметны, заснавальнік
TurboReview.pro, CDO у
Hypetrain.io, ментар па дызайне – “Мысленне росту — ключавы навык, які варта развіваць сёння”
Марына Стасевіч, сузаснавальніца SOTA, бізнес-коуч, 10+ гадоў досведу – “Натхненне без выгарання: як кіраваць праектамі і сабой”.
[
Спіс дапаўняецца]
А таксама:
Анлайн-падключэнне з Уладзімірам Цэслерам і Mr Freeman (тым самым!)
HutkaSmachnaa, CIDR Family, Znivien, Booko, Swag 42, GooseVintage, LSTR, KYT, Polyakova, 3D друк, зона для відэагеймераў.
Набываючы квіткі, абавязкова скарыстайцеся прома-кодам SEKKTOR — нашым падпісчыцам і падпісчыкам даецца зніжка ў 15%
Сачыць за навінамі івэнта:Telegram:
@confffaaa Instagram:
@confffaaa_live +
@69pixels.studio
Facebook: 69pixels
Linkedin: 69pixels.
#дызайн #канферэнцыя #digital #дызайнеры