Хочаш дапамагчы ўкраінцам і беларусам, якія былі вымушаныя пакінуць свой дом? Гэта проста. Бяжым раз…

Хочаш дапамагчы ўкраінцам і беларусам, якія былі вымушаныя пакінуць свой дом? Гэта проста. Бяжым разам!

#RAZAMRUN – анлайн-забег у падтрымку ўкраінскіх і беларускіх сем’яў, якія эмігравалі ў іншыя краіны і спрабуюць пачаць жыць нанова.

Выбірай любую дыстанцыю і бяжы ў любы час, у любым тэмпе, у любым месцы.

Рэгіструйся на сайце, зрабі ахвяраванне ад 10 еўра, атрымай свой стартавы нумар і бяжы, каб дапамагчы.

Калі бяжым: з 15 па 18 красавіка.

Усе атрыманыя сродкі пойдуць на гуманітарную дапамогу бежанцам з Украіны і Беларусі.

Выкладвай сэлфі і рабі посты з хэштэгам #BelaruswithUkraine #StandwithUkraine, каб як мага больш людзей змаглі зрабіць жыццё простых украінцаў і беларусаў лепшым.

Па заканчэнні анлайн-забегу кожны ўдзельнік атрымлівае сертыфікат і неверагодныя эмоцыі ад дапамогі людзям, якія як ніколі ў гэтым маюць патрэбу.

#RAZAMRUN
Бяжым разам – дапамагаем разам!
@belarusrazam_info