Belarus Beehive – вялікая праграма падтрымкі беларускім грамадскім і культурніцкім арганізацыям і ініцытвам, якая паступова анансуе дасяжныя опцыі. На дадзены момант:
1⃣Працягвае дзейнічаць праграма грантаў, якая, у сваю чаргу, мае 2 асноўныя тэматычныя кірункі:
а) падтрымка грамадзянскіх ініцыятываў і арганізацый грамадзянскай супольнасці;
б) журналістыка расследванняў.
Прафесійныя сферы ў першым кірунку: •
адукацыя,•
культура,•
мясцовае самакіраванне,•
прафсаюзы і працоўныя стасункі,•
журналістыка раследаванняў,•
падтрыманне кааліцыяў.
Працягласць праектаў: 3-12 месяцаў.
Прымальны бюджэт: 5000 – 60 000 EUR.
Тыповы дыяпазон зацверджаных бюджэтаў складае 10 – 25K EUR, на які камісія і раіць арыентавацца.
2⃣Запускаеца адукацыйная праграма
Першы анлайн-трэнінг мае тэму: «Кіраванне праектамі: Уводны курс» і ставіць сваёй задачай даць базавыя веды па праектным менеджменце.
13 красавіка 2022 г.,
9.00 – 16.30 (GMT+3)
Лектар: Вітаўтас Пугачоўскіс (Віленскі ўніверсітэт)
Платформа: Zoom
Працоўная мова: руская.
Форма рэгістрацыі
#праект #грамадскія_праекты