Пішам сумесны ліст 200 палітвязням па «справе Зельцара!Вольныя паштоўкі і Майстэрня паштовак салідар…

Пішам сумесны ліст 200 палітвязням па «справе Зельцара!

Вольныя паштоўкі і Майстэрня паштовак салідарнасці запускаюць чэлендж, каб нагадаць беларусам пра адну з самых масавых палітычных спраў ў гісторыі Беларусі.

Што трэба зрабіць?
1⃣ Перайдзіце на гугл-форму
2⃣ У полі «вашае пасланне» ў форме напішыце 1-3 сказы для нашага калектыўнага ліста. Адрасуйце іх палітвязню і выкажыце некалькі слоў падтрымкі.
3⃣ Адпраўце форму! Гэта ананімна і бяспечна.

Уся вашыя пасланні збяруць у адзін ліст і разашлюць яго ўсім фігурантам справы, чые імёны вядомыя праваабаронцам.

Форма актыўная да 12 красавіка, 23:59 па Менску.