Сябры, мы зноў звяртаемся да вас.
Мы пачынаем вялікую справу – такую, якая на першы погляд здаецца амаль нерэальнай.
Але менавіта дзякуючы вам мы ўжо не раз бачылі: тое, што выглядае складаным, можна зрабіць разам.
Крок за крокам – давесьці да канца.
Сёньня мы адкрываем збор на стаматалагічнае лячэньне беларускіх ветэранаў-добраахвотнікаў.
Два месяцы таму мы апыталі каля 40 чалавек –
і больш за 2/3 з іх маюць сур’ёзныя праблемы з зубамі.
Гэта не пра эстэтыку.
Гэта пра боль, здароўе і магчымасьць жыць нармальна.
Агульная патрэба – больш за 100 000 €.
Гэта вялікая сума, і яна можа пужаць.
Таму мы пачынаем з 10 000 € — каб дапамагчы ўжо цяпер тым, каму найбольш патрэбна.
Бо вочы баяцца, а рукі робяць.
Кожны ваш унёсак – гэта рэальны крок да таго, каб нехта перастаў жыць з болем.
Падтрымаць збор і прачытаць поўную гісторыю:
https://bysol.org/be/initiatives/kus/
Разам мы можам больш
#roskvitkus
Збор на стаматалагічную дапамогу беларускім ветэранам-дабраахвотнікам
На гэты час няма асобных медычных праграм па падтрымцы ветэранаў-дабраахвотнікаў. А кошты на стаматалогію што ў Польшчы, што ў Літве непад’емныя для чалавека без стабільнага даходу. Таму нашая ініцыятыва KUS пачынае важны збор: мы збіраем сродкі на складанае…