Калыска беларускай дзяржаўнасці. Полацкае княства: як узнікла і чаму не падпарадкавалася Кіеўскаму Я…

Калыска беларускай дзяржаўнасці. Полацкае княства: як узнікла і чаму не падпарадкавалася Кіеўскаму

Яшчэ адзін выпуск «Гісторыі за 5 хвілін» ад Budzma.org. У ім гаворка ідзе пра гісторыю Полацкага княства ад першай згадкі ў летапісе і да XIII стагоддзя.

Як аб’яднанае племя крывічоў-палачанаў змагло пераўтварыцца ў буйное і моцнае княства, стаць цэнтрам усходняга славянства? Хто з князёў пакінуў сталец у Кіеве дзеля вяртання ў родны Полацк, каб далей развіваць свой горад? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні — у відэа.

Глядзіце карысныя відэа самі і паказвайце іх дзецям каб ведаць гісторыю нашага краю.