Як сакавіта (і цэнзурна) вылаяцца па-беларуску? Актуальны ТЭСТ
Эмоцыі перапаўняюць людзей ува ўсе часы, асабліва ў паваротныя. А жывая беларуская мова дастаткова багатая, каб для самых адчайных эмоцыяў знайсьці сакавітыя словы, якія не парушаюць межаў прыстойнасьці.
Гэта адна з шматлікіх прычынаў, каб перайсьці на беларускую ў штодзённым жыцьці!